СТРЭ́ШЫНСКІ ЗА́МАК Існаваў у 12—18 ст. у г.п. Стрэшын Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. Быў пабудаваны з дрэва на абкружаным ровам мысе Дняпра. У сістэму ўмацаванняў замка ўваходзілі 5 вежаў, роў, вал, гародні. Сярод узбраення С.з. былі гарматы, мушкеты, гакаўніцы, жал. і алавяныя ядры, гакаўнічныя і мушкетныя кулі і інш. У антыфеад. вайну 1648—51 і вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 замак знаходзіўся ў цэнтры ваен. падзей. У ліп. 1654 казакі І.Залатарэнкі ўзялі Стрэшын штурмам, а замак спалілі. Пасля вайны С.з. быў адноўлены, аднак ранейшай магутнасці ўжо не меў і ў такім стане праіснаваў да 1793.
т. 15, с. 218
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)